Logo Polskiego Radia
Print

Толькі кожны дзясяты квэст-пакой у Польшчы выконвае ўсе нормы бясьпекі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2019 16:17
69 escape room павінны былі быць зачыненыя па прычыне сур’ёзных парушэньняў правіл бясьпекі.
Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі.Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі.PAP/Marcin Obara

Толькі кожны дзясяты квэст-пакой у Польшчы выконвае ўсе нормы бясьпекі – паінфармавала Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Сёньня былі агучаныя канчатковыя вынікі кантролю escape room на тэрыторыі ўсёй краіны. Агулам правераныя былі больш за тысячу пакояў загадак. У 9 з 10 былі знойдзеныя нейкія парушэньні, 69 павінны былі быць зачыненыя па прычыне сур’ёзных парушэньняў правіл бясьпекі.
Кантроль escape room распачаўся пасьля трагічнага здарэньня ў Кашаліне. У выніку пажару ў квэст-пакоі загінулі пяць 15-ці гадовых дзяўчынак.
У сувязі з вынікамі кантролю, міністар унутраных спраў Яахім Брудзіньскі падпісаў сёньня новая распараджэньне. Уладальнікі такога тыпу памяшканьняў павінны будуць на працягу 30 дзён правесьці праверачную эвакуацыю людзей і праверыць супрацьпажарныя меры. Праверка будзе праходзіць у прысутнасьці спэцыялістаў, а вынікі павінны трапіць у Пажарную службу. Кантроль павінен паўтарацца кожныя два гады.

Толькі кожны дзясяты квэст-пакой у Польшчы выконвае ўсе нормы бясьпекі – паінфармавала Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Сёньня былі агучаныя канчатковыя вынікі кантролю escape room на тэрыторыі ўсёй краіны. Агулам правераныя былі больш за тысячу пакояў загадак. У 9 з 10 былі знойдзеныя нейкія парушэньні, 69 павінны былі быць зачыненыя па прычыне сур’ёзных парушэньняў правіл бясьпекі.

Кантроль escape room распачаўся пасьля трагічнага здарэньня ў Кашаліне. У выніку пажару ў квэст-пакоі загінулі пяць 15-ці гадовых дзяўчынак.

У сувязі з вынікамі кантролю, міністар унутраных спраў Яахім Брудзіньскі падпісаў сёньня новае распараджэньне. Уладальнікі такога тыпу памяшканьняў павінны будуць на працягу 30 дзён правесьці праверачную эвакуацыю людзей і праверыць супрацьпажарныя меры. Праверка будзе праходзіць у прысутнасьці спэцыялістаў, а вынікі павінны трапіць у Пажарную службу. Кантроль павінен паўтарацца кожныя два гады.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт