Logo Polskiego Radia
Print

Польшча разьвіталася з Паўлам Адамовічам

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.01.2019 19:08
У пахваньні прынялі ўдзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі ды старшыня Эўрапейскага Савету Дональд Туск.
PAP/Tomasz Waszczuk

Польшча разьвіталася з мэрам Гданьска
У гданьскай базыліцы Ўзьнясеньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі прайшла памінальная імша ў памяць пра забітага мэра Гданьска Паўла Адамовіча. Пасьля імшы ўрна з прахам Паўла Адамовіча была пахавана ў гэтым жа храме.
Пахаваньне Паўла Адамовіча арганізавалі гарадзкая ўлады Гданьска, а таксама сям'я нябожчыка, яно носіць часткова дзяржаўны характар. У ім прынялі ўдзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі ды старшыня Эўрапейскага савету Дональд Туск. У базыліцы таксама прысутнічалі былыя прэзыдэнты Польшчы: Лех Валэнса, Аляксандар Квасьнеўскі й Браніслаў Камароўскі, а таксама былыя прэмʼер-міністры: Уладзімеж Цімашэвіч, Вальдэмар Паўляк і Казімеж Марцынкевіч, а таксама Марэк Вавёрка і Ежы Бузэк.
На пахаваньні Паўла Адамовіча таксама прысутнічалі былы прэзыдэнт Нямеччыны Яхім Гаўк і мэры Ратэрдама, Брэмэна, Ляйпцыга, ды Вільні. На разьвітаньне з Паўлам Адамовічам прыбылі каля трохсот мэраў, бурмістраў ды войтаў зь усёй Польшчы.
Нагадаем, нацыянальная жалоба ў Польшчы працягвалася да 19 гадзіны суботы 19 студзеня.
IAR/эж

У гданьскай базыліцы Ўзьнясеньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі прайшла памінальная імша ў памяць пра забітага мэра Гданьска Паўла Адамовіча. Пасьля імшы ўрна з прахам Паўла Адамовіча была пахавана ў гэтым жа храме.

Пахаваньне палітыка арганізавалі гарадзкія ўлады Гданьска, а таксама сям'я нябожчыка, яно носіць часткова дзяржаўны характар. У ім прынялі ўдзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі ды старшыня Эўрапейскага Савету Дональд Туск. У базыліцы таксама прысутнічалі былыя прэзыдэнты Польшчы: Лех Валэнса, Аляксандар Квасьнеўскі й Браніслаў Камароўскі, а таксама былыя прэмʼер-міністры: Уладзімеж Цімашэвіч, Вальдэмар Паўляк і Казімеж Марцынкевіч, а таксама Марэк Вавёрка і Ежы Бузэк.

На пахаваньні Паўла Адамовіча таксама прысутнічалі былы прэзыдэнт Нямеччыны Яхім Гаўк і мэры Ратэрдама, Брэмэна, Ляйпцыга, ды Вільні. На разьвітаньне з Паўлам Адамовічам прыбылі каля трохсот мэраў, бурмістраў ды войтаў зь усёй Польшчы.

Нагадаем, нацыянальная жалоба ў Польшчы працягвалася да 19 гадзіны суботы 19 студзеня.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт