Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША адноўленая праца фэдэральнага ўрада

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.01.2019 11:29
25 студзеня прэзыдэнт Злучаных Штатаў аб'явіў аб тым, што яму ўдалося дасягнуць дамоўленасьці з Сэнатам і Палатай прадстаўнікоў, якая дазволіць спыніць шатдаун.
Дональд ТрампДональд ТрампPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

ЗША адноўленая праца фэдэральнага ўрада
Пасьля пяці тыдняў завяршыўся самы працяглы шатдаун у гісторыі Злучаных Штатаў Амэрыкі. Як паведаміла прэс-служба Белага Дому, прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў у пятніцу, 25 студзеня, законапраект, які забясьпечвае фінансаваньне фэдэральных ведамстваў да 15 лютага. Дакумэнт адзінагалосна ўхвалілі ў Сэнаце й Палаце прадстаўнікоў ЗША.
Дзейнасьць усіх амэрыканскіх міністэрстваў часова адноўленая, чыноўнікам будзе выплачаны заробак, які яны не атрымалі ў пачатку студзеня праз частковай згортваньне працы ўрада.
Прычынай рознагалосься пры абмеркаваньні фэдэральнага бюджэту ЗША стала патрабаваньне прэзыдэнта Трампа выдаткаваць грошы на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. 25 студзеня прэзыдэнт Злучаных Штатаў аб'явіў аб тым, што яму ўдалося дасягнуць дамоўленасьці з Сэнатам і Палатай прадстаўнікоў, якая дазволіць спыніць шатдаун. Аб адмове ад сваіх перакананьняў з нагоды будаўніцтва сьцяны палітык не згадаў. Пра падрабязнасьці падпісанага дакумэнта Трамп не паведаміў.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт