Logo Polskiego Radia
Print

Палякі Чыкага сабралі больш за 300 тысяч даляраў на лячэньне польскіх дзяцей

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.02.2019 12:05
Грошы з акцыі прызначаныя на лячэньне польскіх дзяцей з рэдкімі хваробамі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Палякі Чыкага сабралі больш за 300 тысяч даляраў на лячэньне польскіх дзяцей.
Польская дыяспара Амэрыкі сабрала больш за 311 тысяч даляраў падчас 22 акцыі «Radioton». Грошы з акцыі, арганізатарамі якой былі фонд «Дар сэрца» і чыкаскае Польскае радыё 1003, прызначаныя на лячэньне польскіх дзяцей з рэдкімі хваробамі. Для большасьці з іх лячэньне ў ЗША – гэта адзіны шанец быць здаровым, ці захаваць жыцьцё.
«Radioton» зьяўляецца штогадовым, двухдзённым зборам грошай на хвалі польскага радыё. На гэты час стрымліваюцца ўсе перадачы, а адзінай тэмай зьяўляецца заклік падтрымаць акцыю. Таксама праводзіцца аўкцыён прадметаў, ахвяраваных рознымі асобамі. Сёлета, між іншым, быў нашыйнік, які фонду ахвяравала першая лэдзі Польшчы Агата Корнхаўзэр-Дуда. Сярод гаджэтаў былі таксама падарункі ад польскіх футбалістаў і валейбалістаў.
Польскі фонд у Амэрыцы дагэтуль дапамог амаль тысячы дзяцей з Польшчы. Дзякуючы сабраным у гэтым годзе грашам дапамогу атрымаюць некалькі дзясяткаў дзяцей.

Польская дыяспара Амэрыкі сабрала больш за 311 тысяч даляраў падчас 22 акцыі «Radioton». Грошы з акцыі, арганізатарамі якой былі фонд «Дар сэрца» і чыкаскае Польскае радыё 1003, прызначаныя на лячэньне польскіх дзяцей з рэдкімі хваробамі. Для большасьці з іх лячэньне ў ЗША – гэта адзіны шанец быць здаровым, ці захаваць жыцьцё.

«Radioton» зьяўляецца штогадовым, двухдзённым зборам грошай на хвалі польскага радыё. На гэты час стрымліваюцца ўсе перадачы, а адзінай тэмай зьяўляецца заклік падтрымаць акцыю. Таксама праводзіцца аўкцыён прадметаў, ахвяраваных рознымі асобамі. Сёлета, між іншым, быў нашыйнік, які фонду ахвяравала першая лэдзі Польшчы Агата Корнхаўзэр-Дуда. Сярод гаджэтаў былі таксама падарункі ад польскіх футбалістаў і валейбалістаў.

Польскі фонд у Амэрыцы дагэтуль дапамог амаль тысячы дзяцям з Польшчы. Дзякуючы сабраным у гэтым годзе грашам дапамогу атрымаюць некалькі дзясяткаў дзяцей.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт