Logo Polskiego Radia
Print

ІНП пагражае судом амэрыканскаму тэлеканалу MSNBC

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2019 12:15
Або тэлеканал выправіць памылку, або Інстытут нацыянальнай памяці зьвернецца ў суд.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Inactive account – ID 3910743/pixabay.com/CC0 Public Domain

ІНП пагражае судом амэрыканскаму тэлеканалу MSNBC
Або тэлеканал выправіць памылку, або Інстытут нацыянальнай памяці зьвернецца ў суд.
Інстытут нацыянальнай памяці зьвернецца да амэрыканскага тэлеканалу MSNBC з патрабаваньнем выправіць словы журналісткі Андрэі Мітчэл аб „польскім і нацысцкім рэжыме”.
„Калі тэлеканал гэтага ня зробіць, хутчэй за ўсё, мы зьвернемся ў суд”, - заявіў віцэ-старшыня ІНП Матэвуш Шпытма (Mateusz Szpytma).
Ён дадаў, што гэткую магчымасьць прадугледжвае Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які ўвайшоў у сілу ў мінулым годзе.
Нагадаем, журналістка амэрыканскага тэлебачаньня MSNBC Андрэа Мітчэл у сваёй карэспандэнцыі з Варшавы сказала, што ў час паўстаньня ў Варшаўскім гета габрэі „змагаліся супраць польскага й нацысцкага рэжымаў”.
Віцэ-старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Матэвуш Шпытма падкрэсьліў, што польскі бок успрыняў зь вялікім зьдзіўленьнем і расчараваньнем.
аз

Інстытут нацыянальнай памяці зьвернецца да амэрыканскага тэлеканалу MSNBC з патрабаваньнем выправіць словы журналісткі Андрэі Мітчэл аб „польскім і нацысцкім рэжыме”.

„Калі тэлеканал гэтага ня зробіць, хутчэй за ўсё, мы зьвернемся ў суд”, - заявіў віцэ-старшыня ІНП Матэвуш Шпытма (Mateusz Szpytma).

Ён дадаў, што гэткую магчымасьць прадугледжвае Закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які ўвайшоў у сілу ў мінулым годзе.

Нагадаем, журналістка амэрыканскага тэлебачаньня MSNBC Андрэа Мітчэл у сваёй карэспандэнцыі з Варшавы сказала, што ў час паўстаньня ў Варшаўскім гета габрэі „змагаліся супраць польскага й нацысцкага рэжымаў”.

Віцэ-старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Матэвуш Шпытма падкрэсьліў, што польскі бок успрыняў гэтае выказваньне зь вялікім зьдзіўленьнем і расчараваньнем.

niezależna.pl/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт