Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы - у лідарах сярод асоб, якія атрымалі грамадзянства Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.02.2019 13:43
Больш за 30% заяў іншаземцаў аб наданьні польскага грамадзянства былі разгледжаныя нэгатыўна.
foto: mswia.gov.pl

Газэта Rzeczpospolita паведамляе, што польскі пашпарт усё больш цэніцца сярод іншаземцаў. У 2018 годзе бардовую кніжыцу з залатым арлом на вокладцы атрымала рэкордная колькасьць іншаземцаў – амаль 5200 чалавек. Гэта найбольшая лічба пасьля лібэралізацыі закону аб грамадзянстве, якая мела месца ў 2012 годзе. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведаміла, што ў мінулым годзе 1973 іншаземцы атрымалі польскі пашпарт на моцы рашэньня прэзыдэнта, а 3213 – паводле свайго польскага паходжаньня. У 2017 годзе польскі пашпарт атрымала 4300 іншаземцаў, у 2016-м – 4100 чалавек. Пры гэтым больш за 30% заяў іншаземцаў аб наданьні польскага грамадзянства былі разгледжаныя нэгатыўна.
Хто можа атрымаць грамадзянства Польшчы? Па-першае, іншаземец, які пражывае на тэрыторыі краіны бесьперапынна мінімум тры гады, які тут мае крыніцы ўтрыманьня, а таксама месца пражываньня (уласную нерухомасьць альбо натарыяльны дакумэнт аб арэндзе кватэры). Грамадзянінам Рэспублікі Польшча можа таксама стаць іншаземец, які жаніўся альбо выйшаў замуж за грамадзяніна Польшчы, але праз тры гады пасьля заключэньня шлюбу й праз два гады бесьперапыннага пражываньня ў Польшчы. Перш за ўсё заявы аб наданьні грамадзянства Польшчы падаюць грамадзяне Беларусі, Украіны, Расеі й ЗША. У Польшчы можна мець двайное грамадзянства, таму іншаземец, які падае заяву аб атрыманьні грамадзянства РП, ня мусіць адмаўляцца ад свайго папярэдняга падданства. Спэцыялісты зазначаюць, што Польшча мае адны з найбольш лібэральных законаў аб наданьні грамадзянства іншаземцам у Эўропе.
Дарэчы, у 2013-2017 гадах ад польскага грамадзянства адмовілася 2197 чалавек, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

Газэта Rzeczpospolita паведамляе, што польскі пашпарт усё больш цэніцца сярод іншаземцаў. У 2018 годзе бардовую кніжыцу з залатым арлом на вокладцы атрымала рэкордная колькасьць іншаземцаў – амаль 5200 чалавек. Гэта найбольшая лічба пасьля лібэралізацыі закону аб грамадзянстве, якая мела месца ў 2012 годзе.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведаміла, што ў мінулым годзе 1973 іншаземцы атрымалі польскі пашпарт на моцы рашэньня прэзыдэнта, а 3213 – паводле свайго польскага паходжаньня. У 2017 годзе польскі пашпарт атрымала 4300 іншаземцаў, у 2016-м – 4100 чалавек. Пры гэтым больш за 30% заяў іншаземцаў аб наданьні польскага грамадзянства былі разгледжаныя нэгатыўна.

Хто можа атрымаць грамадзянства Польшчы? Па-першае, іншаземец, які пражывае на тэрыторыі краіны бесьперапынна мінімум тры гады, які тут мае крыніцы ўтрыманьня, а таксама месца пражываньня (уласную нерухомасьць альбо натарыяльны дакумэнт аб арэндзе кватэры). Грамадзянінам Рэспублікі Польшча можа таксама стаць іншаземец, які жаніўся альбо выйшаў замуж за грамадзяніна Польшчы, але праз тры гады пасьля заключэньня шлюбу й праз два гады бесьперапыннага пражываньня ў Польшчы. Перш за ўсё заявы аб наданьні грамадзянства Польшчы падаюць грамадзяне Беларусі, Украіны, Расеі й ЗША.

У Польшчы можна мець двайное грамадзянства, таму іншаземец, які падае заяву аб атрыманьні грамадзянства РП, ня мусіць адмаўляцца ад свайго папярэдняга падданства. Спэцыялісты зазначаюць, што Польшча мае адны з найбольш лібэральных законаў аб наданьні грамадзянства іншаземцам у Эўропе.

Дарэчы, у 2013-2017 гадах ад польскага грамадзянства адмовілася 2197 чалавек, паведамляе газэта Rzeczpospolita.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт