Logo Polskiego Radia
Print

У Францыі зноў пратэстуюць «жоўтыя камізэлькі»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 16.02.2019 10:50
Пратэсты адбываюцца па ўсёй краіне, у сталіцы на вуліцы выйшлі паўтары тысячы пратэстоўцаў.
Foto: PAP/EPA/IAN LANGSDON

Большасьць дэманстрантаў заклікае да спакою і стрыманасьці падчас пратэстаў, а таксама да дыялёгу з уладамі і асацыяцыямі працадаўцаў.

Гэтай пазыцыі прытрымліваецца Цьеры-Поль Валетт, першы кандыдат у выбарчым сьпісе Руху «жоўтых камізэлек» на эўрапейскіх выбарах.

Частка актывістаў руху рэзка крытыкуе ягоны ўдзел у выбарах, заяўляючы, што не трэба ўмешвацца ў палітыку. Маўляў іх хвалюе выключна пытаньне стану францускай эканомікі, скарачэньня пакупніцкай здольнасьці французаў.

Гучаць нават такія галасы, якія адкрыта заклікаюць адхіліць Эмануэля Maкрона ад улады. Прыхільнікі дадзенага падыходу сьцьвярджаюць, што Францыя знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны і абяцаюць зладзіць марш на Елісейскі палац. Гэтая група плянуе правесьці незарэгістраваную акцыю, каб заблякаваць плошчу і вуліцы, прылеглыя да Трыюмфальнай аркі.

Паводле апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, падтрымка для руху «жоўтых камізэлек» малее. Пяцьдзесят шэсьць адсоткаў французаў хацелі б, каб пратэсты спыніліся.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт