Logo Polskiego Radia
Print

Уручаны першы Мэдаль да 100-годзьдзя БНР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.02.2019 10:08
У панядзелак у Варшаве першы мэдаль за гісторыка Юрыя Туронка атрымала ягоная ўдава Зінаіда.
фота: Рада БНР

Уручаны першы Мэдаль да 100-годзьдзя БНР
У панядзелак у Варшаве быў уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР. За гісторыка Юрыя Туронка мэдаль атрымала ягоная ўдава Зінаіда Туронак.
Доктар Юры Туронак – аўтар шэрагу навуковых працаў па гісторыі Беларусі першае паловы дваццатага стагодзьдзя. Акрамя гэтага, ён быў вядомы як адзін зь лідараў беларускай меншасьці ў Польшчы.
Старшыня Рады БНР падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні больш як 130 дзеячоў Мэдалём да 100-годзьдзя БНР 24 сьнежня 2018 г. Юрыя Туронка ня стала 2 студзеня 2019 г. Учора прайшла вечарына яго памяці.
Юры Туронак нарадзіўся ў 1929 годзе на Віленшчыне ў сям’і Браніслава Туронка, заходнебеларускага палітыка і грамадзкага дзеяча. Зрабіўшы кар’еру ў міжнародным гандлі, ён заняўся гістарычнымі дасьледваньнямі і атрымаў тытул доктара гісторыі. Асноўныя ягоныя працы – «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» (1992), «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (1993), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Людзі СБМ» (2006).

У панядзелак у Варшаве быў уручаны першы Мэдаль да стагодзьдзя БНР. За гісторыка Юрыя Туронка мэдаль атрымала ягоная ўдава Зінаіда Туронак. Доктар Юры Туронак – аўтар шэрагу навуковых працаў па гісторыі Беларусі першае паловы дваццатага стагодзьдзя. Акрамя гэтага, ён быў вядомы як адзін зь лідараў беларускай меншасьці ў Польшчы.

Старшыня Рады БНР падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні больш як 130 дзеячоў Мэдалём да 100-годзьдзя БНР 24 сьнежня 2018 г. Юрыя Туронка ня стала 2 студзеня 2019 г. Учора прайшла вечарына яго памяці.

Юры Туронак нарадзіўся ў 1929 годзе на Віленшчыне ў сям’і Браніслава Туронка, заходнебеларускага палітыка і грамадзкага дзеяча. Зрабіўшы кар’еру ў міжнародным гандлі, ён заняўся гістарычнымі дасьледваньнямі і атрымаў тытул доктара гісторыі. Асноўныя ягоныя працы – «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі» (1992), «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (1993), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Людзі СБМ» (2006).

Рада БНР/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт