Logo Polskiego Radia
Print

Натальля Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Летуве

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.08.2011 09:38
Пра гэта яна паведаміла ў рэдакцыйным артыкуле, які зьявіўся раніцай 8 жніўня на сайце charter97.

фота:
фота: charter97.org

Натальля Радзіна расказала, што з дапамогай сяброў 30 сакавіка ёй удалося пакінуць Беларусь. Ужо 1 красавіка журналістка была ў Маскве. Праўда, без дакумэнтаў - яны засталіся ў КДБ.

Атрымаць дакумэнты Натальля Радзіна змагла з дапамогай Упраўленьня Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў у Расеі.

Пасьля прызнаньня Радзінай бежанцам па лініі ААН, першай дзяржавай, якая аказала ёй міжнародную падтрымку, сталі Нідэрлянды. 28 ліпеня, пасьля афармленьня праязных дакумэнтаў, яна вылецела з Масквы ў Амстэрдам, а праз тры дні паехала ў Летуву. Менавіта там пасьля прэзыдэнцкіх выбараў быў зарэгістраваны сайт charter97.org. 4 жніўня Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Летуве.

Натальля Радзіна зьяўляецца адной з абвінавачаных па справе аб так званых масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года. Скарыстаўшыся выклікам з Кобрына, дзе яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыезьдзе, у Менск да следчага КДБ, яна змагла пакінуць Беларусь.

БелаПан/дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт