Logo Polskiego Radia
Print

Лепэр плянаваў мэгаінвэстыцыю ў Беларусі?

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 10.08.2011 11:46
Былы віцэ-прэм’ер і міністар сельскай гаспадаркі Польшчы атрымаў ад уладаў Беларусі згоду на 90 гадоў арэнды лесу, паведамляе "Super Express" .

А.
А. Лепэр на банкеце з нагоды Дня Незалежнасьці Беларусі, Варшава.

Польская штодзёнка "Super Express" атрымала інфармацыю згодна зь якой, Анджэй Лепэр плянаваў мэгаінвэстыцыю ў Беларусі. Палітык зьбіраўся займацца пастаўкамі беларускай драўніны ў Польшчу.

- Драўніна ў Беларусі– гэта стратэгічная сыравіна, зьдзелкі зь якою абумоўленыя шматлікімі абмежаваньнямі. Калі камусьці ўдаецца атрымаць дазвол на эксплюатацыю лесу, то ён мае гарантаваны вялікі прыбытак – кажа старшыня Польска-беларускай гандлёва-эканамічнай палаты Юзэф Ляхоўскі.
"SE" піша, што арэнда лесу й гандаль драўнінай гэта не адзіная крыніца заробку Лепэра ў Беларусі.

Паводле блога прэс-сакратара палітыка Матэвуша Піскорскага, беларусы прапанавалі Лепэру распрацаваць маштабную праграму рэструктурызацыі сельскай гаспадаркі. “Лепэр павінен быў быць дарадчыкам, які б тлумачыў, што неабходна рабіць, каб зьмяніць дзяржаўны сэктар сельскай гаспадаркі – кажа Піскорскі.

Старшыня польскай партыі “Самаабарона” Анджэй Лепэр быў знойдзенены 5 жніўня мёртвым у сядзібе партыі з Варшаве. Паводле пракуратуры, Лепэр зьдзейсьніў самагубства.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт