Logo Polskiego Radia
Print

Данія пачала старшынства ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 02.01.2012 08:34
Капэнгаген будзе старшыняваць у ЭЗ пасьля Варшавы шэсьць месяцаў - да 1 ліпеня 2012 года.

/

Міністар па пытаньнях эўрапейскіх справаў Даніі Мікалай Вамэн прадставіў прыярытэты дацкага старшынства ў ЭЗ. Паводле яго словаў, чатырма прыярытэтамі яго краіны стануць: «адказная Эўропа», «дынамічная Эўропа», «зялёная Эўропа» й «бясьпечная Эўропа».

Паводле дамовы ЭЗ, кожная краіна-чалец Эўразьвязу старшынюе ў супольнасьці па чарзе на працягу шасьці месяцаў. Падчас старшынства краіны ЭЗ адказваюць за правядзеньне пасяджэньняў Саветаў міністраў ЭЗ і за адабрэньне рашэньняў, супрацоўніцтва з Эўрапейскім парлямэнтам і Эўракамісіяй.

У Беларусі, дзе няма пасольства Даніі, функцыі старшыні будзе выконваць прадстаўніцтва ЭЗ.

дг

tags: Данія, ЭЗ
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт