Logo Polskiego Radia
Print

2012 – Год Януша Корчака

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 02.01.2012 09:24
Корчак быў польскім пэдагогам, пісьменьнікам, абаронцам правоў дзяцей.
ot. Hubert Śmietanka/Wikipedia/CCot. Hubert Śmietanka/Wikipedia/CC

fot.
fot. Hubert Śmietanka/Wikipedia/CC

2012 год у Польшчы абвешчаны Годам Януша Корчака, пэдагога, лекара, пісьменьніка, абаронцы правоў дзяцей.

Сапраўднае імя Корчака – Генрык Голдшміт. Ён нарадзіўся ў 1878 годзе ў Варшаве ў габрэйскай сям’і.

У 2012 годзе адзначаюцца дзьве важныя гадавіны, зьвязаныя з постацьцю Януша Корчака – 70-я гадавіна сьмерці ў лягеры сьмерці ў Трэблінцы й 100-я гадавіна адкрыцьця Корчакам Дзіцячага дому ў Варшаве. Дом для габрэйскіх сірот праіснаваў у сталіцы да 1942 году.

Рашэньне пра ўстанаўленьне 2012 году ягоным імем прыняў Сэйм Польшчы. У адпаведнай пастанове напісана, што “Януш Корчак разглядаў дзяцей ня толькі як аб’ект клопату з боку дарослых. Ён папулярызаваў і рэалізаваў на практыцы ідэю павагі правоў і інтарэсаў дзяцей, іх самастанаўленьня”.

“За вернасьць сваім поглядам ён заплаціў уласным жыцьцём. Разам са сваімі выхаванцамі ён загінуў у газавай камэры нямецкага лягеру сьмерці ў Трэблінцы” – гаворыцца ў пастанове польскага парлямэнту.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт