Logo Polskiego Radia
Print

Менск помсьціць за “Карту паляка”

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 10.02.2012 12:41
Ад заўтраўшняга дня чыноўнікі абавязаныя аддаць у аддзел кадраў свае “Карты паляка”, інакш іх звольняць з працы.

/

11 лютага ўваходзяць у жыцьцё папраўкі ў закон аб дзяржаўнай службе. У законе пералічваюцца абмежаваньні, зьвязаныя зь дзяржслужбай. У яго дададзеная забарона на атрыманьне льгот і прэфэрэнцый ад замежных дзяржаваў.

Гэтыя зьмены былі выкліканыя ўвядзеньнем Варшавай “Карты паляка”, дакумэнта, які дае асобам польскага паходжаньня шматлікія льготы падчас знаходжаньня ў Польшчы.

Невыкананьне патрабаваньняў закона будзе зьяўляцца падставай для вызваленьня дзяржслужачага ад займанай пасады. У выпадку, калі дзяржслужачы на момант уваходу паправак у жыцьцё ўжо мае “Карту паляка”, то цягам месяца ён абавязаны перадаць яе ў аддзел кадраў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт