Logo Polskiego Radia
Print

Польскіх дэпутатаў не пусьцілі ў Беларусь (абноўлена)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 21.02.2012 17:05
Памежнікі без тлумачэньняў паставілі ім пячаткі з забаронай на ўезд.
Фота: democraticbelarus.euФота: democraticbelarus.eu

Adam
Adam Lipiński, fot. P. Bławicki /Agencja SE/East News

Шасьцярых дэпутатаў польскага Сэйму, чальцоў камісіі па сувязях з палякамі замежжа, не ўпусьцілі ў Беларусь – паведаміў старшыня парлямэнцкай камісіі дэпутат Адам Ліпіньскі. Польскія парлямэнтары намерваліся прыехаць у Гародню для сустрэчы з кіраўніцтвам Саюзу палякаў Беларусі. Яны хацелі абмеркаваць праблемы, якія паўсталі пасьля зьменаў у беларускім заканадаўстве. Закон цяпер забараняе недзяржаўным арганізацыям у Беларусі атрымліваць дапамогу з-за мяжы, а таксама трымаць грошы на замежных рахунках – паведаміў Адам Ліпіньскі.

Дэпутатаў не ўпусьцілі ў Беларусь, нягледзячы на тое, што яны мелі дыпляматычныя пашпарты. “Памежнікі паставілі нам штампы з забаронай на ўезд. Ніякіх тлумачэньняў нам не далі,” – паведаміў дэпутат Адам Ліпіньскі.

Беларускае Міністэрства замежных справаў сьцьвярджае, што польскіх парлямнтароў не ўпусьцілі ў краіну, бо яны не паведамілі пра свае пляны беларускім уладам. “Для візыту парлямэнцкай дэлегацыі патрэбнае запрашэньні іншага боку – у дадзеным выпадку Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,” - сьцьвярджае Міністэрства замежных справаў Беларусі.

PAP/ ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт