Logo Polskiego Radia
Print

Туск: Будзьце моцнымі! Жыве Беларусь!

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.02.2012 12:58
  • Дональд Туск па-беларуску.mp3
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск зьвярнуўся да беларусаў на іх роднай мове.
Donald Tusk: photo - PAPDonald Tusk: photo - PAP

/

“Калі на шалях будзе знаходзіцца лёс палітвязьняў, то Польшча заўсёды будзе выказвацца за ўвядзеньне санкцый” – заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве прэм’ер Польшчы Дональд Туск. Польскі палітык дадаў, што рэакцыя афіцыйнага Менску на пашырэньне "чорнага сьпісу" ЭЗ сьведчыць аб тым, што санкцыі ЭЗ "б’юць у балючае месца рэжыма".

Затым Дональд Туск зьвярнуўся да грамадзян Беларусі на беларускай мове.

Д. Туск: Я хачу скахаць пару слоў да грамадзян Беларусі. Будзьце моцнымі. Трымайцеся! Жыве Беларусь!

Туск дадаў, што Польшча будзе далей супрацоўнічаць зь беларускй апазыцыяй і падтрымліваць дэмакратычныя перамены на Беларусі. Прэм’ер Польшчы падзякаваў дыпмяламатам краін ЭЗ за салідарнасьць з Польшчай.

Нагадаем, скандал паміж Беларусьсю й Эўразьвязам узьнік пасьля таго, як у аўторак МЗС Беларусі параіў польскаму паслу й амбасадару ЭЗ у Менску пакінуць краіну.У адказ на гэта Брусэль прыняў рашэньне адлікаць на кансультацыі ўсіх паслоў краін Эўразьвязу, акрэдытаваных у Беларусі. Афіцыйны Менск назваў паводзіны ЭЗ “эскаляцыяй канфлікту”.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт