Logo Polskiego Radia
Print

Заўзятары, падавайце на візы!

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.03.2012 18:41
Падаваць анкеты на візы, каб патрапіць на Эўра 2012, можна ўжо зараз.

Футбольныя заўзятары, якія зьбіраюцца прыехаць на чэмпіянат Эўропы ў Польшчу, могуць падаваць дакумэнты на візы ўжо цяпер. Міністэрства замежных справаў асабліва запрашае фанатаў з Расеі, Украіны ды Беларусі. Загадзя рэзэрвуючы візы аматары футболу могуць пазьбегнуць чэргаў.

Усе візавыя анкеты павінныя быць запоўненыя online і зарэгістраваныя на сайтах консульства Польшчы: http://www.e-konsulat.gov.pl/.

Візавыя анкеты можна падаваць таксама за пасярэдніцтвам акрэдытаваных турыстычных фірмаў, чые кантакты неўзабаве будуць апублікаваныя на сайтах консульскіх службаў.

Міністэрства замежных справаў Польшчы асьцерагае ад кантактаў з махлярамі, якія могуць прапанаваць свае паслугі па атрыманьні візаў на Чэмпіянат Эўропы.

ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт