Logo Polskiego Radia
Print

Стоп забойствам у Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.03.2012 19:28
У Варшаве адбылася акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам і сям’ёй расстралянага Ўладзіслава Кавалёва.

/

Моладзь сабралася каля Варшаўскага ўнівэрсытэту, дзе правяла пэрформанс і інфармацыйную акцыю. Расказвае адзін з удзельнікаў Максім.

Максім: Людзі сабраліся, каб выказаць свой пратэст супраць забойстваў у Беларусі. Мы супраць. Цярпець больш нельга. Колькі яшчэ павінна быць трупаў, каб нехта нешта зрабіў, каб нешта памянялася. Мы былі пад Варшаўскім унівэрсытэтам, раздавалі ўлёткі, у якіх была напісана пра забітых і чалавека, які цяпер памірае ў турме за бел-чырвона-белы сьцяг. Таксама адбыўся пэрформанс: два хлопца, распранутыя да пояса, з завязанымі за сьпіною рукамі, з чорнымі торбамі на галовах, разьлітай навокал чырвонай фарбай, сымбалізуючай кроў. За імі стаялі людзі зь інфармацыйнымі плякатамі.

Пасьля ўдзельнікі накіраваліся пад амбасаду Беларусі ў Варшаве, дзе паставілі зьнічы і ўсклалі кветкі.

ав,кл

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт