Logo Polskiego Radia
Print

Статкевіч напісаў жонцы пра сукамэрніка-спэцназаўца

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 30.04.2012 10:39
  • Мікола Статкевіч.mp3
Палітык піша, што ня будзе прасіць адсадзіць яго ў іншую камэру.

Мікалай Статкевіч канчаткова пацьвердзіў інфармацыю пра свайго новага небясьпечнага суседа па турэмнай камэры. Нагадаем, 16 красавіка да экс-кандыдата на прэзыдэнта нечакана падсадзілі Андрэя Васільева – былога намесьніка старшыні камандзіра сумнавядомай вайсковай часткі 3214 (дзе кіраваў Паўлічэнка).

Васільева пакаралі 21-м годам турмы за забойства дзяўчыны. Існуе меркаваньне, што Васільеў быў датычны да дзейнасьці “эскадрону сьмерці”, які напачатку 2000-х гадоў зьнішчаў палітычных апанэнтаў Лукашэнкі.

Паводле Мікалая Статкевіча, інфармацыя, якую ён прачытаў у газэтах, праўдзівая, калі казаць пра прозьвішча й былую пасаду ягонага суседа. “Але ён чалавек веруючы й на нашых іконках прысягнуў, што нікога па гэтых справах не забіваў. Таму я й ня стаў пратэставаць супраць знаходжаньня ў адной камеры”, -- піша Статкевіч.

Таксама ў лісьце палітык перадае прывітаньні вызваленым Саньнікаву й Бандарэнку, аднак піша, што для яго шлях на волю праз памілаваньне непрымальны. Паводле Статкевіча, ён ня можа прынізіць тых людзей, якія зьбіралі за яго подпісы, якія выйшлі па ягоным закліку на Плошчу.

Арцём Багданаў, Менск

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт