Logo Polskiego Radia
Print

Ствараецца пераходны ўрад Беларусі?

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.05.2012 20:04
Арганізацыю ствараюць беларускія эмігранты, афіцэры спэцслужб, але яе касьцяк знаходзіцца ў Беларусі.

/

Беларускія афіцэры ды былыя супрацоўнікі сілавых ведамстваў ініцыююць аргкамітэт па стварэньні пераходнага ўраду. Пра гэта ў інтэрвію Польскаму радыё распавялі былы палкоўнік спэцназу Ўладзімер Барадач і былы маёр КДБ Ануфры Рамановіч.

Арганізацыю ствараюць беларускія эмігранты, але яе касьцяк, паводле Ўладзімера Барадача, знаходзіцца ў Беларусі. Самі арганізатары не паведамляюць імёны паплечнікаў. Галоўная мэта аргкамітэту, паводле іх, аб’яднаць дэмакратычныя сілы й зрабіць працу прыхільнікаў перамен сыстэмнай. На дадзены момант ініцыятары аргкамітэту праводзяць перамовы з прадстаўнікамі палітычных сілаў у Беларусі. Фармальна сядзіба арганізацыі будзе знаходзіцца ў замежжы. Паводле Барадача й Рамановіча, гэта дазволіць пазьбегнуць уплыву спэцслужбаў на яе працу.

У. Барадач: Спэцслужбы раскалолі наш дэмакратычны рух. Многія зь кіраўніцтва апазыцыйных партый кіруюцца спэцслужбамі. Час гэта зьмяніць. Мы не прапануем сябе ў лідары. Мы шукаем лідараў. Калі ласка, Мілінкевіч, Саньнікаў, Някляеў, Казулін і іншыя. Мы не разьядноўваем партыі, мы хочам іх аб’яднаць.

На днях у Вільні адбыўся сход аргкамітэту. У бліжэйшы час, як паведамляюць яго стваральнікі, будуць апублікаваныя прынцыпы барацьбы, мэты й задачы новага ўтварэньня.

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт