Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Польшчу: Шклярска Парэмба (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.12.2014 09:12
  • Шклярска Парэмба.mp3
Кліматычныя ўмовы Шклярскай Парэмбы параўноўваюць з умовамі найлепшых альпійскіх курортаў.

Паважаныя радыёслухачы! Сёньня ў рубрыцы «Запрашаем у Польшчу» працягнем вандроўку па польскіх горналыжных курортах і наведаем горад Шклярска Парэмба (Szklarska Poręba). Насельніцтва Шклярскай Парэмбы – 7 тыс. чалавек. Статус горада мясцовасьці нададзены ў 1959 годзе.

foto:
foto: wikipedia


Шклярска Парэмба разьмешчана на паўднёвым усходзе Польшчы, у Ніжнесілескім ваяводзтве, каля мяжы з Чэхіяй і Нямеччынай, на схілах гары Шраніцы, 440-886 м над узроўнем мора. Дарэчы, вышыня Шраніцы – 1362 м.
Кліматычныя ўмовы Шклярскай Парэмбы параўноўваюць з умовамі найлепшых альпійскіх курортаў.

foto:
foto: wikipedia


Мінулае горада зьвязана са шкляной прамысловасьцю і здабычай каштоўных камянёў. І адсюль, сябры, назва гораду: па-польску “шклярскі” (szklarski) азначае “шкляны”. Клімат і ландшафт гэтага раёна здаўна спрыялі разьвіцьцю актыўных формаў адпачынку, таму Шклярска Порэмба - гэта цэнтар лыжнага турызму ў гарах Судэты.

На схілах Шраніцы разьмешчаны Ski Arena Szrenica - комплекс лыжных трас рознай ступені складанасьці, які задаволіць самых патрабавальных лыжнікаў. Галоўным плюсам і перавагай гэтага раю для лыжнікаў і сноўбардзістаў зьяўляецца працягласьць зімовага сэзону - зь лістапада па красавік. Гэта гарантуюць устаноўленыя тут прылады для вырабу штучнага сьнегу – гэтак званыя сьнежныя гарматы.
Для патрабавальных гарналыжнікаў гэты комплекс зьяўляецца ідэальным месцам: прадстаўлены пяцьцю бугельным под’ёмнікамі ды адной канатнай дарогай. Выдатна прыгатаваныя доўгія лыжныя трасы рознай складанасьці, што дае шанцы й пачаткоўцам, і прафэсіяналам.

А перавагі комплексу наступныя: пры ўсіх станцыях пад'ёмнікаў і канатнай дарогі буфэты, бары, прыбіральні, горнавыратавальныя службы, сэрвіс і пракат гарналыжнага абсталяваньня, лыжныя школы.
Для аматараў хады на лыжах цікавымі будуць Якушыцэ – найвышэй разьмешчаны над узроўнем мора раён Шклярскай Парэмбы. Тут знаходзяцца выдатныя трасы агульнай працягласьцю больш за 150 км, якія ў летні час выкарыстоўваюцца для роварных экскурсій. Дарэчы, лыжныя трасы ў Якушыцэ лічацца аднымі з найлепшых у цэнтральнаэўрапейскім рэгіёне, тут праходзяць ня толькі эўрапейскія, але й сусьветныя спаборніцтвы па лыжнаму бегу.

foto:
foto: wikipedia


Цікавы факт: з 1999 года Шклярска Парэмба мае статус зімовай сталіцы Трэцяй праграмы Польскага радыё – музычна-інфармацыйнай радыёстанцыі, якая ўваходзіць у пяцёрку найбольш папулярных у Польшчы. Кожны сэзон зімою нашыя калегі з “Тройкі” едуць на некалькі дзён у Шклярску Парэмбу й адтуль вядуць праграмы.

-вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт