Logo Polskiego Radia
Print

Мазовія атрымае 5 млн эўра на павышэньне кваліфікацыяў працоўных

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.01.2017 15:39
  • Сусьветны банк.mp3
Сродкі на курсы для працаўнікоў і працадаўцаў паходзяць з Нацыянальнага фонду падрыхтоўкі кадраў.
pixabay.com

Больш 23 млн. 700 тыс. злотых (гэта больш за 5 мільёнаў 423 тысячы эўра) з Нацыянальнага фонду падрыхтоўкі кадраў могуць выкарыстаць сёлета працадаўцы з Мазовіі.

Як паведаміла прэс-сакратар Ваяводзкіх службаў занятасьці Веслава Ліпіньска (Wiesława Lipińska), грошы будуць прызначаныя на павышэньне кваліфікацыі прадпрымальнікаў і супрацоўнікаў.

Сродкі могуць быць выкарыстаныя на курсы, асьпірантуру, а таксама фінансаваньне мэдыцынскіх і псыхалягічных абсьледаваньняў, неабходных перад распачацьцем працы.

Ведамства па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі на 2017 год вызначыла тры прыярытэты па выдаткаваньні сродкаў з Нацыянальнага фонду падрыхтоўкі кадраў. І так, першынства належыць працадаўцам з такіх сэктараў, як вытворчасьць, транспарт, складаваньне, ахова здароўя й сацыяльная дапамога. Прыярытэтным будзе таксама павышэньне кваліфікацыі асобаў, якія цягам як мінімум 15 гадоў выконвалі працу ў асаблівых або спэцыяльнага характару ўмовах, і якія ня маюць права на датэрміновы выхад на пэнсію.

Мясцовыя ўлады змогуць хадайнічаць за дадатковыя сродкі на павышэньне кваліфікацыі асобаў з базавай і прафэсійнай адукацыяй, асобаў, якім споўнілася 45 гадоў, і інвалідаў.

Нагадаем, Нацыянальны фонд падрыхтоўкі кадраў фінансуецца за сродкі Фонду працы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт