Logo Polskiego Radia
Print

Польская чыгунка плянуе мадэрнізацыю лініяў на Беласточчыне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.01.2017 16:51
  • Польская чыгунка.mp3
На інвэстыцыю Польская чыгунка плянуе выдаткаваць амаль 46 мільёнаў эўра.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

Кампанія „Польскія чыгуначныя лініі” (Polskie Linie Kolejowe) заключыла кантракт на мадэрнізацыю чыгуначных шляхоў у аб'езд трасы Rail Baltica. Нагадаем, Балтыйская чыгунка - гэта праект чыгункі з эўрапейскай стандартнай каляінай, якая павінна спалучыць краіны Балтыі, Усходнюю й Заходнюю Эўропу.

Дзякуючы мадэрнізацыі аб'язных лініяў можна будзе паскорыць працу таксама па мадэрнізацыі трасы Rail Baltica. Чыгуначнікі плянуюць, што ў будучыні па Балтыйскай чыгункцы цягнікі змогуць рухацца з хуткасьцю да 200 кілямэтраў на гадзіну.

Рамонт аб'ездаў працягнецца 10 месяцаў. Кошт кантракту па мадэрнізацыі аб'язных чыгуначных шляхоў Балтыйскай чыгункі складае больш за 200 мільёнаў злотых (амаль 46 мільёнаў эўра).

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

аз



Польская чыгунка плянуе мадэрнізацыю лініяў на Падляшшы

На інвэстыцыю Польская чыгунка плянуе выдаткаваць амаль 46 мільёнаў эўра.

Кампанія „Польская чыгунка” (Polskie Linie Kolejowe) заключыла кантракт па справе мадэрнізацыі чыгуначных лініяў у абыход маршруту Rail Baltica. Нагадаем, Балтыйская чыгунка - гэта праект чыгункі з эўрапейскай стандартнай каляінай, якая павінна спалучыць Прыбалтыку, Усходнюю й Заходнюю Эўропу.

Дзякуючы мадэрнізацыі абыходных лініяў, можна будзе паскорыць працу таксама па мадэрнізацыі трасы Rail Baltica. Чыгуначнікі хочуць, каб у будучыні Балтыйскай чыгункай цягнікі маглі рухацца з хуткасьцю да 200 кілямэтраў у гадзіну.


Рамонт аб'ездаў зойме 10 месяцаў. Як запэўнівае Кшыштаф Петрас (
Krzysztof Pietras) з кампаніі „Польская чыгунка”, мадэрнізацыя дасьць магчымасьць павысіць эксплёатацую абыходных шляхоў.

Кшыштаф Петрас: Мадэрнізацыя павялічыць магчымасьці эксплёатацыі лініі 32, то бок з Чарэмхы(Czeremcha) ў Беласток, перш за ўсё пры дапамозе павелічэньня хуткасьці з цяперашніх 60 да 120 кілямэтраў на гадзіну. Заканчэньне працы на абыходных лініях прычыніцца да паскарэньня руху на лініі нумар 6, то бок Зялёнка(Zielonka) ля Варшавы - Кузьніца Беластоцкая. Таму рэалізацыя працы на гэтых лініях зьяўляецца настолькі важнай.

Апрача таго будзе мадэрнізаваны маршрут з Астралэнкі (Ostrołęka) у Лапы (Łapy, 30 кілямэтраў да Бяластоку), зь Беластоку й Седльцэ (Siedlce).

Прадстаўнік падрадчыка, які будзе выконваць рамонтныя працы, Марэк Навакоўскі (Marek Nowakowski) ня ўтойвае, што задача будзе складаная.

Марэк Навакоўскі: Па-першае, частка з гэтых чыгуначных лініяў складаецца з адной каляіны. Таму транспарт неабходных будаўнічых матэрыялаў патрабуе адпаведнай каардынацыі. Па- другое, там няма электрычнай цягі, таму ўсё трэба будзе прывезьці цеплавозам. Гэта ўскладняе рэалізацыю інвэстыцыі.

Кошт кантракту па мадэрнізацыі абыходных чыгуначных шляхоў Балтыйскай чыгункі складае больш за 200 мільёнаў злотых (амаль 46 мільёнаў эўра).

аз

Больш на гэтую ды інштя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт