Logo Polskiego Radia
Print

Урад прыме Стратэгію адказнага разьвіцьця Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.02.2017 15:50
  • Плян разьвіцьця.mp3
У праграме вялікае значэньне адводзіцца разьвіцьцю айчыннай прамысловасьці.
Photo: PAP/Radek Pietruszka

Плян разьвіцьця Польшчы, падрыхтаваны віцэ-прэм'ерам, міністрам разьвіцьця й фінансаў Матэвушам Маравецкім (Mateusz Morawiecki), будзе прыняты падчас чарговага паседжаньня ўраду, то бок на будучым тыдні. Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі заявіла прэм’ер Бэата Шыдла. Кіраўнічка польскага ўраду патлумачыла, што дакумэнт ня быў прыняты на папярэднім паседжаньні з-за пытаньняў наконт некаторых яго пунктаў.

Бэата Шыдла: Дакумэнт ня быў прыняты падчас папярэдняга паседжаньня ўраду таму, што ўзьнікла шмат дыскусіяў, датычных прапанаваных зьменаў. Адна зь іх датычыла, напрыклад, энэргіі. Тым ня менш міністэрствы выпрацавалі супольную пазыцыю й згаданая зьмена была ўнесеная ў Стратэгію адказнага разьвіцьця, падобным чынам як заўвагі, якія абмяркоўваліся.

Эканамічны плян віцэ-прэм’ера Маравецкага (Стратэгія адказнага разьвіцьця) – гэта дакумэнт, які павінен вызначыць напрамкі разьвіцьця Польшчы. Яго асноўныя пункты - гэта ўстойлівы эканамічны рост, устойлівае сацыяльнае й тэрытарыяльнае разьвіцьцё, а таксама эфэктыўныя дзяржава й эканамічныя інстытуты.

Больш зна гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт