Logo Polskiego Radia
Print

Сродкі з ЭЗ выратавалі сытуацыю на рынку працы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2017 15:29
  • Сродкі з ЭЗ.mp3
У 2007-2015 гадах Польшча атрымала амаль 66,9 млрд эўра са структурных фондаў ЭЗ.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства разьвіцьця адзначыла станоўчы ўплыў сродкаў з Эўразьвязу на польскі рынак працы. Ведамства паведаміла, што ў 2007-2015 гадах краіна атрымала амаль 291 млрд злотых (амаль 66 мільярдаў 900 мільёнаў эўра) са структурных фондаў ЭЗ і Фонду рэгіянальнага разьвіцьця.

Віцэ-міністар разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) падкрэсьлівае, што бачным быў рост занятасьці сярод людзей ва ўзросьце ад 20 да 64 гадоў.

Ежы Квяціньскі: У 2007-2015 гадах узровень занятасьці вырас на 7,7%. Гэта важная зьмена. А самае істотнае, што гэты рост у палове зьяўляецца наступствам палітыкі рэгіянальнага разьвіцьця.

Ежы Квяціньскі дадаў, што з часу ўступленьня Польшчы ў ЭЗ выразна палепшыўся таксама іншы паказчык, які сьведчыць аб сытуацыі на рынку працы, то бок узровень беспрацоўя.

Ежы Квяціньскі: Далучаючыся да ЭЗ Польшча мела самы вялікі ўзровень беспрацоўя сярод краінаў-членаў супольнасьці – ён сягаў больш за 20%. Цяпер беспрацоўе ў Польшчы складае менш, чым сярэдняя па ЭЗ. Паводле нашых ацэнкаў, дзякуючы эўразьвязаўскім сродкам, узровень беспрацоўя ў групе асобаў, якім больш за 15 гадоў зьменшыўся за гэты час на 5%.

Паводле Міністэрства па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі, у студзені ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 8,7 працэнта.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухаеце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт