Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 213 млн эўра складаюць страты польскіх фэрмэраў у выніку непагадзі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.08.2017 15:44
  • страты польскіх фэрмэраў.mp3
Камісіі па ацэнцы стратаў былі пакліканыя ў больш як 1100 польскіх муніцыпалітэтах.
pixabay.com/Public Domain CC0

Ужо больш за 213 млн эўра складаюць страты польскіх фэрмэраў у выніку непагадзі
Камісіі па ацэнцы стратаў былі пакліканыя ў больш як 1100 польскіх муніцыпалітэтах.
Больш за 213 мільёнаў эўра (904,5 млн злотых) складаюць сэзонныя страты ўраджаю ў Польшчы. Яны зьвязаныя з умовамі надвор'я, якія не спрыялі вырошчваньню сельскагаспадарчых культураў ад пачатку вясны. Камісіі, якія павінны ацаніць маштаб стратаў, былі сфармаваныя ў больш як 1100 польскіх муніцыпалітэтах.
Найбольш пацярпелі садаводы, якія вырошчваюць сэзонныя плады, у тым ліку яблыкі, клубніцы, вішні, чарэшні, сьлівы і г.д., а таксама вытворцы збожжа, у тым ліку рапсу.
Намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Рафал Раманоўскі (Rafał Romanowski) нагадаў, што тыя фэрмэры, якія пацярпелі найбольш, могуць падаць заяву на адтэрміноўку або адмену часткі сваіх абавязацельстваў.
IAR 3 - 2017-08-06 09:00:00 - ROLNICTWO-STRATY POGODA
Рафал Раманоўскі: Старшыня дзяржаўнага Фонду сельскагаспадарчага сацыяльнага страхаваньня можа растэрмінаваць абавязковыя ўзносы ў фонд або вызваліць ад іх выплаты. Падобным чынам можа вырашыць таксама старшыня Агенцтва сельскагаспадарчай нерухомасьці адносна аплаты за арэнду зямлі. Апрача таго, фэрмэры могуць зьвяртацца да муніцыпальных уладаў па справе вызваленьня іх ад выплаты падатку.
Рафал Раманоўскі нагадаў, што Міністэрства сельскай гаспадаркі працуе над дадатковай дапамогай для фэрмэраў. Аднак ейная форма й памер будуць вядомыя пасьля таго, як працу закончаць усе камісіі па ацэнцы стратаў.
Рафал Раманоўскі: Пасьля таго, як атрымаем справаздачы, у нас будзе два месяцы на арганізацыю дапамогі. Канешне, пастараемся зрабіць гэта максымальна хутка. Дапамогу будзе выдзяляць Агенцтва рэструктурызацыі й мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Менавіта туды фэрмэры павінны падаваць заяўкі. Пакуль аднак дакладная дата падачы ня вызначаная.
У выніку непагадзі страты панесьлі амаль 29,5 тысяч фэрмэрскіх гаспадарак. Агульная плошча зьнішчаных пасеваў ацэньваецца ў больш за 151 тысячу гектараў.
аз
Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Больш за 213 мільёнаў эўра (904,5 млн злотых) складаюць сэзонныя страты ўраджаю ў Польшчы. Яны зьвязаныя з умовамі надвор'я, якія не спрыялі вырошчваньню сельскагаспадарчых культураў ад пачатку вясны. Камісіі, якія павінны ацаніць маштаб стратаў, былі сфармаваныя ў больш як 1100 польскіх муніцыпалітэтах.

Найбольш пацярпелі садаводы, якія вырошчваюць сэзонныя плады, у тым ліку яблыкі, клубніцы, вішні, чарэшні, сьлівы і г.д., а таксама вытворцы збожжа, у тым ліку рапсу.

У выніку непагадзі страты панесьлі амаль 29,5 тысяч фэрмэрскіх гаспадарак. Агульная плошча зьнішчаных пасеваў ацэньваецца ў больш за 151 тысячу гектараў.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт