Logo Polskiego Radia
Print

Мінсельгас плянуе зьмены адносна сельскагаспадарчых угодзьдзяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2017 15:35
  • Мінсельгас плянуе.mp3
Плянуецца пашыраць групу грамадзян, якія змогуць стаць уладальнікамі ральлі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: andreas160578/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінсельгас плянуе зьмены адносна сельскагаспадарчых угодзьдзяў
Плянуецца пашыраць групу грамадзян, якія змогуць стаць уладальнікамі ральлі.
Міністэрства сельскай гаспадаркі распрацоўвае зьмены ў заканадаўства аб сельскагаспадарчых угодзьдзях. Гаворка ідзе пра правілы, датычныя фарміраваньня сыстэмы сельскай гаспадаркі й кіраваньня сельскагаспадарчай маёмасьцю. Зьмены павінны, напрыклад, пашырыць групу, людзей, якія могуць стаць уладальнікамі сельскагаспадарчых угодзьдзяў, кажа віцэ-міністар сельскай гаспадаркі Збігнеў Бабальскі (Zbigniew Babalski).
Збігнеў Бабальскі: Зьмены датычаць розных справаў. Напрыклад, гэта магчымасьці адмены саўласнасьці сельскагаспадарчых угодзьдзяў у выпадку разводу. Наступная справа: мы пашыраем тэрмін „блізкія асобы” на бацькоў, брата, сястру, пасынка, зяця, нявестку. Далей - мы пашыраем магчымасьць куплі сельскагаспадарчых угодзьдзяў такім установам, як грамадзкія ВНУ, дзяржаўныя або муніцыпальныя юрыдычныя асобы й кампаніі пры ўмове, што яны будуць займацца сельскагаспадарчай дзейнасьцю на купленай зямлі.
Зьмены павінны таксама дазволіць зьняць абмежаваньні на набыцьцё сельскагаспадарчай угодзьдзяў і нерухомасьці ў працэсе выканаўчай вытворчасьці. Цяпер ворную зямлю могуць купіць выключна іншыя фэрмэры.
Збігнеў Бабальскі: Мы пашыраем магчымасьці падчас выканаўчай вытворчасьці. Гаворка ідзе пра тое, каб фэрмэр мог атрымаць максымальна высокую суму за маёмасьць або сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі, прададзеныя ў рамках працэдуры банкруцтва. Нагадаю, калі ў яго ёсьць даўгі, то яму патрэбныя грошы, каб іх вярнуць.
Да канца бягучага месяца будуць праходзіць грамадзкія й міжведамасныя кансультацыі. Міністэрства сельскай гаспадаркі чакае, што праекты зьменаў будуць перададзеныя ў Сэйм у лютым будучага году.
аз
Больш эканамічнай інфармацыі – у рубрыцы „Пульс эканомікі” – слухайце далучаны гукавы файл


Міністэрства сельскай гаспадаркі распрацоўвае зьмены ў заканадаўства аб сельскагаспадарчых угодзьдзях. Гаворка ідзе пра правілы, датычныя фарміраваньня сыстэмы сельскай гаспадаркі й кіраваньня сельскагаспадарчай маёмасьцю. Зьмены павінны, напрыклад, пашырыць групу, людзей, якія могуць стаць уладальнікамі сельскагаспадарчых угодзьдзяў, кажа віцэ-міністар сельскай гаспадаркі Збігнеў Бабальскі (Zbigniew Babalski).

Больш эканамічнай інфармацыі – у рубрыцы „Пульс эканомікі” – слухайце далучаны гукавы файл

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт