Logo Polskiego Radia
Print

Польшча – лідар па выкарыстаньні сродкаў ЭЗ на разьвіцьцё транспарту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2017 16:01
  • Польшча лідарам.mp3
Цяпер краіна рэалізуе праекты па мадэрнізацыі на агульную суму больш за 4 мільярдаў 750 мільёнаў эўра.
Польшча зьяўляецца лідарам па выкарыстаньні сродкаў ЭЗ на разьвіцьцё транспарту.Польшча зьяўляецца лідарам па выкарыстаньні сродкаў ЭЗ на разьвіцьцё транспарту.Photo: radoslawczarnecki0/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча – лідар па выкарыстаньні сродкаў ЭЗ на разьвіцьцё транспарту
Цяпер краіна рэалізуе праекты па мадэрнізацыі на агульную суму больш за 4 мільярдаў 750 мільёнаў эўра.
Польшча зьяўляецца лідарам па эфэктыўнасьці выкарыстаньня сродкаў ЭЗ на разьвіцьцё транспарту. Найбуйнейшым бэнэфіцыярам у Эўразьвязе зьяўляецца Польская чыгунка (Polskie Linie Kolejowe), якая цяпер рэалізуе больш за 20 праектаў па мадэрнізацыі чыгуначных шляхоў на агульную суму амаль 20 мільярдаў злотых (больш за 4 мільярды 750 мільёнаў эўра).
Надоечы супрацоўніцтва й далейшыя дзеяньні ў гэтай галіне з польскімі ўладамі абмяркоўвала ў Варшаве эўракамісар Віялета Бульц (Violeta Bulc). Яна падкрэсьліла, што Польшча ліквідуе вялікія спазьненьні.
Віялета Бульц: Польшча зьяўляецца найбуйнейшым бэнэфіцыярам інвэстыцыйных праграмаў ЭЗ, у прыватнасьці праграмаў па разьвіцьці транспарту. Гэта азначае, што Польшча сапраўды ліквідуе спазьненьні ў інвэстыцыях у інфраструктуру й дасягае значных посьпехаў у гэтай сфэры.
Намесьнік міністра разьвіцьця Ежы Квяціньскі (Jerzy Kwieciński) адзначыў, што Польшча ў першую чаргу мадэрнізуе існуючыя чыгуначныя шляхі, але таксама стварае новыя эўрапейскія маршруты.
Ежы Квяціньскі: Мы мадэрнізуем чыгуначную інфраструктуры, а таксама інфраструктуру, зьвязаную з трансэўрапейскімі маршрутамі. Гаворка ідзе, між іншым, пра спалучэньні з балтыйскімі краінамі, як чыгуначнае спалучэньне - Rail Baltica й дарожнае - Via Baltica.
Дзякуючы сродкам з эўразьвязаўскай праграмы „Спалучаючы Эўропу” („Connecting Europe Facility”) Польшча мадэрнізуе каля 990 кілямэтраў чыгуначнага палатна. 1 200 шляхоў атрымае новыя сыстэмы бясьпекі.
Грошы з гэтага фонду будуць таксама выдаткаваныя на будаўніцтва больш за 100 кілямэтраў дарогаў хуткаснага руху.
аз

Польшча зьяўляецца лідарам па эфэктыўнасьці выкарыстаньня сродкаў ЭЗ на разьвіцьцё транспарту. Найбуйнейшым бэнэфіцыярам у Эўразьвязе зьяўляецца Польская чыгунка (Polskie Linie Kolejowe), якая цяпер рэалізуе больш за 20 праектаў па мадэрнізацыі чыгуначных шляхоў на агульную суму амаль 20 мільярдаў злотых (больш за 4 мільярды 750 мільёнаў эўра).

Надоечы супрацоўніцтва й далейшыя дзеяньні ў гэтай галіне з польскімі ўладамі абмяркоўвала ў Варшаве эўракамісар Віялета Бульц (Violeta Bulc). Яна падкрэсьліла, што Польшча ліквідуе вялікія спазьненьні.

Дзякуючы сродкам з эўразьвязаўскай праграмы „Спалучаючы Эўропу” („Connecting Europe Facility”) Польшча мадэрнізуе каля 990 кілямэтраў чыгуначнага палатна. 1 200 шляхоў атрымае новыя сыстэмы бясьпекі.

Грошы з гэтага фонду будуць таксама выдаткаваныя на будаўніцтва больш за 100 кілямэтраў дарогаў хуткаснага руху.

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт