Logo Polskiego Radia
Print

Польшча плянуе рашуча выходзіць на замежныя рынкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2017 15:31
  • Ценявая зона.mp3
Дзеля гэтага ўзьнікаюць замежныя цэнтры Польскага агенцтва інвэстыцый i гандлю.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча плянуе рашуча выходзіць на замежныя рынкі
Дзеля гэтага ўзьнікаюць замежныя цэнтры Польскага агенцтва інвэстыцый й гандлю.
У сярэдзіне 2018 году павінна дзейнічаць 50 замежных прадстаўніцтваў Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю. Да канца бягучага году будзе працаваць да 22 гэткіх цэнтраў. Установы ўзьнікнуць, між іншым, на месцы ліквідаваных Аддзелаў прасоўваньня гандлю й інвэстыцый у польскіх амбасадах і консульствах.
Усяго плянуецца адкрыць каля 70 замежных цэнтраў Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю.
Віцэ-старшыня агенцтва Войцех Фэдка (Wojciech Fedko) прагназуе, што ў некаторых краінах, напрыклад, у Злучаных Штатах Амэрыкі, будзе працаваць больш за адно польскае прадстаўніцтва.
Войцех Фэдка: Мы дзейнічаем, каб нехта зарабляў грошы, ствараў новыя месцы працы й будаваў польскі патэнцыял, разьвіваўся, атрымліваў прыбытак. Нагадаю, бізнэс дзейнічае для прыбытку. Наша галоўная задача - аналіз галінаў эканомікі за мяжой з пункту гледжаньня надзейнасьці дадзенага праекту.
Войцех Фэдка дадае, што дзейнасьць замежных гандлёвых цэнтраў павінна спрыяць будаўніцтву пазыцыі Польшчы за мяжой.
Войцех Фэдка: Гэта адзіная праграма прасоўваньня ня толькі паасобных прадпрымальнікаў, але буйны й дынамічны праект прасоўваньня ўсяе Польшчы за мяжой.
У канцы красавіка будучага году Польскае агенцтва інвэстыцый і гандлю плянуе арганізаваць вялікі інвэстыцыйны форум у Варшаве з удзелам прадстаўнікоў малых і сярэдніх кампаній і кіраўнікоў усіх замежных цэнтраў агенцтва.
Адной з асноўных мэтаў дадзенага мерапрыемства будзе прадстаўленьне інфармацыі, неабходнай для выхаду на новыя рынкі і ўсталяваньне міжнародных кантактаў.
аз

У сярэдзіне 2018 году павінна дзейнічаць 50 замежных прадстаўніцтваў Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю. Да канца бягучага году будзе працаваць да 22 гэткіх цэнтраў. Установы ўзьнікнуць, між іншым, на месцы ліквідаваных Аддзелаў прасоўваньня гандлю й інвэстыцый у польскіх амбасадах і консульствах.

Усяго плянуецца адкрыць каля 70 замежных цэнтраў Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю.

У канцы красавіка будучага году Польскае агенцтва інвэстыцый і гандлю плянуе арганізаваць вялікі інвэстыцыйны форум у Варшаве з удзелам прадстаўнікоў малых і сярэдніх кампаній і кіраўнікоў усіх замежных цэнтраў агенцтва.

Адной з асноўных мэтаў дадзенага мерапрыемства будзе прадстаўленьне інфармацыі, неабходнай для выхаду на новыя рынкі і ўсталяваньне міжнародных кантактаў.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт