Logo Polskiego Radia
Print

Малыя й сярэднія кампаніі інвэстуюць у інавацыі 14,5% даходу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.05.2018 15:51
  • праграма сэртыфікацыі.mp3
Інавацыі ў малых і сярэдніх кампаніях успрымаюцца як аптымізацыя цяперашняй дзейнасьці.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Малыя й сярэднія кампаніі інвэстуюць у інавацыі 14,5% даходу
Інавацыі ў малых і сярэдніх кампаніях успрымаюцца як аптымізацыя цяперашняй дзейнасьці.
Малыя й сярэднія кампаніі ў Польшчы прызначаюць на ўкараненьне новых тэхналёгій у сярэднім 14,5% даходу. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня „Smart Industry Polska 2018”, праведзеныя кампаніяй Siemens і Міністэрствам прадпрымальніцтва й тэхналёгій.
Пра такое разьмеркаваньне сродкаў на новыя тэхналёгіі ў 90-працэнтах вырашаюць уладальнікі. Асноўныя бар'еры, якія абмяжоўваюць малыя й сярэднія прадпрыемствы, гэта недахоп кваліфікаваных кадраў, бюракратыя, адсутнасьць грошай на інвэстыцыі й адсутнасьць часу, пераконвае Томаш Хайдук з кіраўніцтва кампаніі Siemens Polska.
IAR 3 - 2018-05-10 17:22:00 - MPIT - SIEMENS - BADANIE
Томаш Гайдук: Асобы, якія вырашаюць пра стратэгію разьвіцьця прадпрыемстваў, кажуць, што ў іх няма часу задумвацца над тым, як гэтыя інавацыі ажыцьцяўляць. Гэта перш за ўсё сьведчыць пра якасьць кіраўнічых кадраў у Польшчы. Яны настолькі засяроджваюцца на бягучай дзейнасьць, што ў іх няма часу задумацца пра пэрспэктыву некалькіх бліжэйшых гадоў.
Томаш Хайдук дадаў, што кампаніі, якія ўводзяць інавацыі, у першую чаргу хочуць павысіць рэнтабэльнасьць, даходы й скараціць выдаткі. Толькі на шостым месцы іх прадстаўнікі называюць такую мэту, як „выхад на новыя рынкі”.
Томаш Гайдук: Гэта значыць, што інавацыі ў малых і сярэдніх кампаніях успрымаюцца, як аптымізацыя цяперашняй дзейнасьці. Напрыклад, трэба купіць новую зборачную лінію, новую тэхніку, трэба крыху мадэрнізаваць вытворчы працэс, аднак усё ў рамках цяперашняй дзейнасьці. Ніхто ня бачыць у інавацыях магчымасьці выхаду на новыя рынкі. Гэта непакоіць, паколькі зводзіцца да аптымізацыі бягучай дзейнасьці.
Малыя й сярэднія кампаніі чакаюць ад дзяржавы падтрымкі ў выглядзе падатковых льготаў і празрыстасьці заканадаўства.
аз

Малыя й сярэднія кампаніі ў Польшчы прызначаюць на ўкараненьне новых тэхналёгій у сярэднім 14,5% даходу. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня „Smart Industry Polska 2018”, праведзеныя кампаніяй Siemens і Міністэрствам прадпрымальніцтва й тэхналёгій.

Пра такое разьмеркаваньне сродкаў на новыя тэхналёгіі ў 90-працэнтах вырашаюць уладальнікі. Асноўныя бар'еры, якія абмяжоўваюць малыя й сярэднія прадпрыемствы, гэта недахоп кваліфікаваных кадраў, бюракратыя, адсутнасьць грошай на інвэстыцыі й адсутнасьць часу, пераконвае Томаш Гайдук з кіраўніцтва кампаніі Siemens Polska.

аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт