Logo Polskiego Radia
Print

Палякі спадзяюцца, што ўкраінцы вырашыць праблему вакансій

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.01.2019 14:11
  • газ з ЗША.mp3
Найбольш свабодных месцаў працы назіраецца ў прамысловай вытворчасьці.
pixabay.com/Public Domain CC0

Палякі спадзяюцца, што ўкраінцы вырашыць праблему вакансій
Найбольш свабодных месцаў працы назіраецца ў прамысловай вытворчасьці.
Хоць колькасьць вакансій у Польшчы ў канцы ІІІ кварталу мінулага году была амаль на адну пятую большай у параўнаньні з папярэднім годам, то ў параўнаньні з ІІ кварталам 2018 году яна ўпала ўпершыню за апошнія два гады.
Прамысловыя кампаніі, лягістыка й транспарт – гэта працадаўцы, якія цягам першага кварталу 2019 году будуць найчасьцей шукаць новых супрацоўнікаў. Пра гэта сьведчаць прагнозы агенцтва занятасьці ManpowerGroup.
Паводле экспэртаў, цягам бліжэйшых месяцаў польскія працадаўцы будуць старацца прыцягнуць патрэбных супрацоўнікоў. Найбольш выразна гэта будзе бачна ў прамысловай вытворчасьці. У выніку колькасьць вакансій ў гэтай галіне можа дадаткова вырасьці.
Нагадаем, паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у ІІІ квартале мінулага году на прамысловую вытворчасьць было 26% вакансій. То бок на канец верасьня ў гэтым сэктары было больш за 157 тысяч свабодных месцаў працы - гэта на 19,8% больш, чым годам раней.
Нягледзячы на тое, кампаніі й так ствараюць больш месцаў працы, чым ліквідуюць. Паводле адмыслоўцаў, значны ўплыў на зьмяншэньне колькасьці ваканцій мае паток рабочых з замежжа. Гаворка ідзе як пра замежнікаў, якія працуюць у Польшчы легальна, а так і пра тых, хто працаўладкаваны ў ценявой зоне.
аз

Больш на гэтую ды іншыя тэмы рубрыкі „Пульс эканомікі” слухайце ў далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт