Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь могуць выключыць з «Эўравізіі»

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 01.06.2012 12:44
Краіны, дзе парушаюцца правы чалавека, могуць быць выключаныя з конкурсу песьні.

Швэцыя, Данія, Фінляндыя й Вялікабрытанія прапануюць прыняць новыя этычныя правілы для Эўрапейскага зьвязу вяшчаньня (EBU), паведамляе швэдзкая газэта «Dagens Nyhetter».

Акрамя таго, скандынаўскія краіны заклікаюць BBC і шэраг нямецкіх і аўстрыйскіх радыё- й тэлестанцый быць больш жорсткімі ў дачыненьні да краін, якія жадаюць уступіць у EBU. Яны таксама патрабуюць, каб зьвяз мог выключаць чальцоў або прымаць санкцыі ў дачыненьні да краін, дзе парушаюцца этычныя патрабаваньні.

Генэральны дырэктар швэдзкага тэлебачання SVT Эва Гамільтан бачыць некалькі краін, якія не адпавядаюць новым патрабаваньням. Паводле яе слоў, гэтыя краіны могуць быць выключаны наогул, альбо іх удзел можа быць абмежаваны.

«Давер да Эўрапейскага зьвязу вяшчаньня падрываецца некаторымі яго ўдзельнікамі – радыё- й тэлекампаніямі, якія знаходзяцца пад кантролем сумнеўных рэжымаў, - кажа Ева Гамільтан. - Разам зь некалькімі іншымі буйнымі эўрапейскімі кампаніямі SVT патрабуе прыняць санкцыі ў дачыненні да кампаній, якія парушаюць свабоду слова й журналісцкую этыку».

Афіцыйнае прыняцце новых правілаў для EBU адбудзецца ў Страсбургу ў канцы чэрвеня.

Лентась у Боне было падпісанае пагадненьне паміж EBU й Радай Эўропы, у якім гаворыцца, што EBU прыкладзе намаганьні ў прасоўваньні правоў чалавека, дэмакратыі й вяршэнства закона. У тэксьце гаворыцца, што радыё- й тэлекампаніі «павінны працаваць дзеля свабоды й плюралізму, каб падтрымліваць ролю СМІ ў дэмакратычным грамадзтве».

кр/belaruspartisan

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт