Logo Polskiego Radia
Print

Менск намераны адчыніць Цэнтар культуры Беларусі ў Маскве

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 02.06.2012 17:48
Беларускія ўлады таксама спадзяюцца разьвіць эканамічнае супрацоўніцтва зь беларускай дыяспарай.
źr. Wikipedia/CC

У 2013 годзе ў Маскве павінен быць адчынены цэнтар беларускай культуры. Пра гэта на нарадзе па справах беларусаў замежжа заявіў міністар культуры Павал Латушка – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Такі цэнтар ужо існуе ў Варшаве, у пэрспэктыве плянуецца адчыніць культурныя прадстаўніцтвы ў Летуве, Нямеччыне, Украіне.

На паседжаньні па справах беларусаў замежжа, якая прайшла ў Гародні, прагучала прапанова адкрыць Дом беларусаў замежжа ў Менску.Там беларусы замежжа маглі б арганізоўваць сустрэчы, абмяркоўваць праблемы, атрымліваць інфармацыю й дапамогу ў наладжваньні кантактаў з рэгіёнамі. Беларускія ўлады асабліва зацікаўленыя ў разьвіцьці эканамічнага супрацоўніцтва зь беларускай дыяспарай. Віцэ-прэмэер Аналоль Тозік прапанаваў арганізаваць эканамічны форум беларусаў замежжа, паведамляе БЕЛТА.

БЕЛТА/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт