Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія візы для швэдаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.08.2012 16:00
Закрыцьцё швэдзкай амбасады ў Беларусі ды беларускай у Швэцыі ўскладніла выдачу візаў гарамадзянам абедзьвюх краінаў.

Швэдзкія візы беларусам пачала выдаваць амбасада Эстоніі ў Беларусі. Швэдаў будуць абслугоўваць дыпмісіі Беларусі ў краінах Балтыі.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных. Падданыя Швэцыі змогуць атрымоўваць беларускія візы ў амбасадах Беларусі, якія знаходзяцца ў Эстоніі, Латвіі ды Летуве. Гэта найбліжэйшыя для іх краіны, падкрэсьліў беларускі службоўца.

Апроч таго з 1-га верасьня ў Беларусі пачынаюць дзейнічаць правілы, згодна зь якімі замежныя грамадзяне змогуць атрымоўваць беларускія візы на менскім лётнішчы, калі ў іх краінах няма дыпляматачных прадстаўніцтваў Беларусі.

Паводле БелТА

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт