Logo Polskiego Radia
Print

БРСМ пікетуе супраць байкотаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.09.2012 14:00
Тэрыторыя, дзе праходзіць акцыя, абнесена металічнымі агароджамі. Удзельнікаў ахоўвае спэцназ.

/

У Магілёве на "Зорнай плошчы" перад кінатэатрам "Радзіма" 7 верасьня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць рэспубліканскі маладзёжны марафон "Зрабі свой выбар", прымеркаваны да 10-годдзя стварэньня арганізацыі і выбараў у Палату прадстаўнікоў.

"Гэтым марафонам мы хочам сказаць, што моладзь зрабіла свой выбар на карысьць навукі, на карысьць маладзёжных ініцыятыў, на карысьць здаровага ладу жыцьця", - заявіў журналістам першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Дзьмітрый Варанюк.

Адказваючы на пытаньне, ці зьяўляецца акцыя БРСМ адказам на байкот выбараў, аб'яўлены часткай апазыцыі, лідар праўладнай маладзёжнай арганізацыі заявіў: "Можна сказаць і так, таму што самае галоўнае — быць актыўным".

Тэрыторыя, дзе праходзіць акцыя, абнесена металічнымі агароджамі. Усіх, хто на яе праходзіць, узмоцненыя нарады спецназа правяраюць металадэтэктарамі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт