Logo Polskiego Radia
Print

Дыпляматы ўшанавалі памяць героя вайны 1812 году

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.09.2012 16:42
Камандзір палка наваградзкіх уланаў Канстанцін Дунін-Раецкі быў кавалерам ордэну Ганаровага легіёну.

/

Амбасадар Францыі ў Беларусі й генэральны консул Польшчы ў Гародні усклалі вянкі на магілу камандзіра палку ўланаў, які змагаўся на баку Напалеона.

Мішэль Рэнры й Анджэй Хадкевіч ўшанавалі памяць палкоўніка Канстанціна Дуніна-Раецкага, пахаванага ў мястэчку Обрынь Карэліцкага раёну Беларусі. Яго магіла, якая знаходзіцца ў склепе былога маёнтку, была адрамантаваная польскай фірмай Atlas да 200-гадовага юбілею вайны 1812 году.

19-ы полк уланаў Варшаўскага герцагства быў сфармаваны ў Наваградку па загадзе Напалеона. Ён не ўдзельнічаў у паходзе на Маскву, а прыкрываў тылы францускай арміі, якая празь некалькі месяцаў была вымушаная з баямі адступаць у Польшчу.

Пасьля вайны Канстанцін Дунін-Раецкі вярнуўся ў радавое гняздо, збудаваў палац, які заставаўся ва ўласнасьці сям’і да 1939 году. Апошняга з роду Кашыцаў - нашчадкаў Дунін-Раецкіх, ў 1939 годзе забілі немцы. Палац быў разбураны.

Сам жа Канстанцін Дунін-Раецкі спачыў на радавых могілках у 1844 годзе. Ён быў кавалерам найвышэйшай францускай узнагароды – ордэну Ганаровага легіёну.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт