Logo Polskiego Radia
Print

АМАПавец закатаваў жанчыну зь дзіцем

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 21.09.2012 12:04
Жанчына памерла. Пацярпелы хлопчык знаходзіцца ў бальніцы.

/

У Горадні АМАПавец у стане алькагольнага ап’яненьня зарэзаў сваю сужыцельніцу, а 10-гадоваму дзіцяці праламаў галаву, пра трагедыю сёньня паведаміла Народная Воля спасылаючыся на прэс-службу УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Як раней паведамляла БЕЛТА, у Гародні адбылося жорсткае забойства жанчыны. У кватэры жылога дома быў знойдзены труп мясцовай жыхаркі 1980 года нараджэньня з колата-рэзанымі ранамі грудной клеткі й жывата. А ўжо праз некалькі гадзін у лесапаркавай зоне на ўскраіне абласнога цэнтра апэратыўнікам удалося затрымаць падазраванага ў зьдзяйсненьні гэтага злачынства. Ім аказаўся знаёмы ахвяры - жыхар Гародні 1974 года нараджэньня. Ім аказаўся супрацоўнік АМАПа.

АМАПавец праламаў галаву 10-гадоваму дзіцяці патэльняй. Хлопчык цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт