Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах скралі помнік

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.10.2012 11:30
Учора ў Курапатах грамадзкасьць усталявала мэмарыяльны знак у памяць пра польскіх афіцэраў.

/

Сёньня раніцай помнік зьнік.

29-га кастрычніка беларуская дэмакратычная грамадзкасьць адзначыла дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У Курапатах быў усталяваны мэмарыяльны знак памяці польскіх афіцэраў, якіх растралялі на тэрыторыі Беларусі ў 1940-41-х гг.

Гісторык Ігар Кузьняцоў, які ўдзельнічаў ва ўчорашніх мерапрыемствах, кажа, што сёньня з раніцы ў Курапатах нічога не засталося. Зьнік мэмарыяльны знак, кветкі, усё, кажа гісторык.

Ігар Кузьняцоў: Толькі што я быў у Курапатах. Учора а 16:00 у Курапатах быў адкрыты закладны камень з табліцай, што на гэтым месцы будзе ўсталяваны помнік памяці польскіх афіцэраў растраляных з красавіка 1940-га па чэрвень 1941-га году. На адкрыцьці было больш за 50 чалавек, ускладалі кветкі. Цяпер у Курапатах застаўся толькі бэтонны пастамэнт, ніводнай кветкі, сьвечкі. Усё цалкам пачысьцілі.

Паводле незалежных дасьледчыкаў, на тэрыторыі Беларусі савецкія ўлады растрэльвалі польскіх вайскоўцаў у красавіку 1940 году і ў чэрвені 1941 году. Колькасьць расстраляных каля 4 тысяч чалавек.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт