Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадары краін ЭЗ наведалі Курапаты

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 30.10.2012 13:40
Для дыпламатаў ўжо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы на Дзяды.
КурапатыКурапатыФота: radyjo.net

Кіраўнікі дыпляматычных місій краін ЭЗ у аўторак наведалі Курапаты й Трасьцянец, дзе ўшанавалі памяць ахвяраў таталітарызму.

Разам з амбасадарамі краін ЭЗ, месцы масавых расстрэлаў наведалі пасол Ізраіля й часовы павераны ў справах ЗША.

Для дыпламатаў ўжо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы на Дзяды - Дзень памінаньня продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў.

У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі ля Крыжа памяці й каля каменя, які пазначае месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзьвядзеньня мэмарыяла, які увекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы забітых і пахаваных тут людзей, адзначылі ў прадстаўніцтве ЭЗ.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт