Logo Polskiego Radia
Print

Шушкевіч выдае мэмуары

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.10.2012 14:15
5-га лістапада ў Расеі выйдуць успаміны першага кіраўніка РБ С. Шушкевіча.
/

Былы кіраўнік беларускай дзяржавы прызнаецца, што ў сваіх мэмуарах ён засяродзіўся ня столькі на падзеях, удзельнікам якіх ён быў, колькі на асобах, зь якімі яму даводзілася сутыкацца.

Станіслаў Шушкевіч: Галоўнае, на што я зьвярнуў увагу, я апісваю многіх нашых палітыкаў. Тут часта ўзьнікае пытаньне, чаму мы не разам. Я паказваю як паводзяць сябе асобы ў залежнасьці ад абставінаў.

Беларускі кіраўнік узгадвае Гарбачова, Ельцына ды цяперашніх беларускіх палітыкаў, у тым ліку Лукашэнку.

Станіслаў Шушкевіч: Нельга ніводнага чалавека маляваць ні шэрым колерам, ні чорным, ні белым. Каляровыя асобы, і паступаюць яны па рознаму. Некаторыя паводзяць сябе як высокаадукаваныя асобы. Іншыя перш за ўсё дбаюць пра сваю карысьць, а потым пра карысьць дзяржавы.

Да публікацыі рыхтуецца польская вэрсія ўспамінаў. Станіслаў Шушкевіч зазначае, што рукапіс беларускамоўны, але няма пакуль сродкаў на яго публікацыю.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт