Logo Polskiego Radia
Print

Статкевіч цалкам ізаляваны ад зьнешняга сьвету

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.11.2012 15:00
Яго жонка перакананая, што ізаляцыяй палітыка хочуць "зламаць".

/

Статкевіч цалкам ізаляваны ад зьнешняга сьвету
Больш за месяц пасьля візыту апостальскага нунцыя арцыбіскупа Кляўдыя Гуджэроці Мікалаю Статкевічу ўсё яшчэ не дазволілі сустрэцца са сьвятаром. Бандэроль кінадакумэнталісткі Вольгі Мікалайчык з паштоўкамі й кнігай вярнулася назад. Былога кандыдата ў прэзыдэнты цалкам ізалявалі ад зьнешняга сьвету за сьценамі магілёўскай турмы – паведамляе яго жонка Марына Адамовіч.
Яна кажа, што палітык знаходзіцца ў памяшканьні СІЗА, дзе, верагодна, адмыслова зроблена ўсё, каб чалавек адчуваў сябе максымальна цяжка й няўтульна, лягчэй паддаваўся ўзьдзеяньню, "ламаўся" ... "Цяжка ўявіць сабе бэтонную клетку, дзе няма сонечнага сьвятла, не відаць неба й дрэваў, і нават пад нагамі толькі бэтон. І ўсё гэта - 24 гадзіны ў суткі, штодня, на працягу ўжо 9 месяцаў. А з улікам таго, што адбывалася ў Шклове, то амаль год ... ", - кажа Марына Адамовіч.
12 студзеня 2011 рашэньнем Шклоўскага раённага суда Мікалай Статкевіч быў пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады, як "ня стаўшы на шлях выпраўленьня злосны парушальнік рэжыму адбыцьця пакараньня". У той жа дзень ён быў этапаваны ў Магілёў, у турму № 4.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт