Logo Polskiego Radia
Print

Будаўніцтва «Бульбаш-хола» ў Курапатах прыпынілі

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 26.11.2012 14:57
Будаўніцтва забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хола» ў Курапатах прыпынілі, але канчатковага рашэньня няма.

The
photo - wikipedia

Пра гэта паведаміў начальнік Упраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Менкультуры Ігар Чарняўскі. Ён таксама дадаў, што міністэрства выдала прадпісаньне на праверку дакумэнтаў у забудоўніка на адпаведнасьць заканадаўству. На час праверкі будаўніцтва прыпынена. Пра знос пабудаванай часткі гаворкі не вядзецца.

Чарняўскі адзначыў, што «першапачаткова ўзгаднялася будаўніцва каля Курапатаў аб’екту прыдарожнага сэрвісу». Аднак у часе будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.

Міністэрства культуры выявіла парушэньні на будоўлі каля месца пахаваньня ахвяраў масавых рэпрэсій у Курапатах. Часткова працы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасьці.

Пра будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» каля Курапатаў стала вядома ў кастрычніку. Пасьля пратэстаў грамадзкасьці з будоўлі зьнікла рэкляма комплексу.

nn.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт