Logo Polskiego Radia
Print

Мяжа з Украінай: абмежаваньні на вываз

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.11.2012 11:34
Пра абмежаваньні на вываз тавараў і харчоў паведаміла прэс-служба Гомельскай памежнай групы.

/

Ад 29 лістапада ў Гомельскай вобласьці на пунктах спрошчанага памежнага пропуску Андрэеўка, Глыбоцкае, Паддабранка, Лоеў мяняецца пералік тавараў, якія можна правозіць праз беларуска-ўкраінскую мяжу.

Цяпер мясцовыя жыхары, нават едучы ў госьці да сваякоў, могуць узяць з сабою толькі тавары асабістага карыстаньня. Гэта ўжыванае адзеньне, абутак без фабрычнай упакоўкі й ярлыкоў, прадметы асабістай гігіены - па 1 адзінцы, але ня больш 5 найменьняў.

Харчоў у суткі можна правезьці аднаму чалавеку ў сукупнасьці да 5 кіляграмаў - вага аднаго зь іх не павінна перавышаць 1 кіляграм.

Такую інфармацыю падае прэс-служба Гомельскай памежнай групы са спасылкай на інфармацыю Дзяржаўнага мытнага камітэту.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт