Logo Polskiego Radia
Print

У Менску выдалі 300-тысячную польскую візу

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 01.12.2012 13:29
Яе ўладальніца атрымал букет ружаў ад польскага консула ў Менску.
polskieradio.pl

Польскія консульствы ў Беларусі выдалі сёлета 300 тысяч віз. Атрымальніцай 300-тысячнай візы стала 34-гадовая жыхарка Менску, якая займаецца бізнэсам.

Натальля Шкулепа разам зь візаю атрымала букет ружаў. У сымбалічнай ўрачыстасьці ўручэньня 300-тысячнай візы ўдзельнічаў і кіраўнік консульскага аддзелу Пасольства Польшчы ў Менску Томаш Янік.

У інтэрвію Польскаму радыё дыплямат зазначыў, што гэты год будзе рэкордным па колькасьці выдадзеных візаў. Летась за ўвесь год польскія консульствы ў Беларусі выдалі 300 тысяч віз. Сёлата ж гэты паказьнік быў перакрочаны яшчэ ў лістападзе.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт