Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская мадэль стала тварам Intimissimi

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 30.01.2013 13:22
Вясеньне-летнюю калекцыю італьянскага брэнду ніжняй бялізны будзе рэклямаваць Кацярына Зінгарэвіч.

http://navidoo.ru
http://navidoo.ru

Вясеньне-летнюю калекцыю італьянскага брэнду ніжняй бялізны Intimissimi будзе рэклямаваць беларуская супэрмадэль Кацярына Зінгарэвіч.

Да шлюбу з уладальнікам ангельскага футбольнага клюбу “Рэдынг” Антонам Зінгарэвічам яна была вядомая як Кацярына Даманькова.

Раней Кацярына супрацоўнічала і з брэндам “Victoria's secret”. Дарэчы, у 2006 годзе мянчанка стала пераможцай конкурсу “Супэрмадэль сьвету” ў Нью-Ёрку.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт