Logo Polskiego Radia
Print

"Люблю Беларусь" па-расейску

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 12.02.2013 16:00
Сёння ў Менску прайшла прэзэнтацыя перакладу на расейскую мову кнігі Паўла Севярынца.

/

Перакладчыкам выступіў бацька пісьменьніка й палітыка, паэт і журналіст Канстанцін Севярынец. Ідэя перакладу нарадзілася ў яго з размоваў у сеціве з былымі адаклясьнікамі, якія зараз апынуліся ў розных краінах былога Савецкага Саюза. Перакладаючы "Люблю Беларусь" для іх, а таксама для розных выданьняў, ён вырашыў перакласьці ўсё.

"Задача перакладу, - кажа Павал Севярынец, - адкрыць Расеі тую Беларусь, якой яна ва ўпор не заўважае. Глыбокую. Сусьветна значную. Сутнасна хрысьціянскую. Беларусь, якая тысячу гадоў ператварала саму Расею».

Чытаць "Люблю Беларусь" на расейскай мове цяпер можна на асабістым сайце Паўла Севярынца sieviarynets.net.

Паводле bchd.info

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт