Logo Polskiego Radia
Print

Палітвязьняў могуць вызваліць ужо на Вялікдзень (відэа)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 23.04.2013 13:37
Паводле беларускіх праваабаронцаў, у турмах краіны на дадзены момант знаходзіцца 11 палітвязьняў.

Пра тое, што палітвязьні могуць выйсьці на свабоду каля 5 траўня, шэф-рэдактар «Народнай Волі» Сьвятлана Калінкіна сказала ў інтэрвію праграме “Два на два” тэлеканалу Белсат.

Паводле шэф-рэдактара «Народнай Волі», мажлівасьць такога разьвіцьця падзеяў актыўна абмяркоўваецца ў асяродзьдзі апазыцыйных беларускіх палітыкаў, у тым ліку тых, хто часта бывае ў Брусэлі.

Праграма “Два на два” была прысьвечаная акалічнасьцям дыялёгу паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Гасьцямі перадачы былі Сьвятлана Калінкіна й дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Паводле беларускіх праваабаронцаў, у турмах краіны на дадзены момант знаходзіцца 11 палітвязьняў.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт