Logo Polskiego Radia
Print

Новы старшыня Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2013 15:05
Мікалай Пачкаеў узначаліў беларускую арганізацыю ў Вялікай Брытаніі, заснаваную ў 1946 годзе.

foto:nn.by
foto:nn.by
Адна з найстарэйшых арганізацый беларускай эміграцыі — Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі — абрала новае кіраўніцтва. Шматгадовую старшыню ЗБВБ Лёлю Міхалюк зьмяніў на пасадзе Мікалай Пачкаеў.

67-ы гадавы зьезд Згуртаваньня адбыўся ў суботу, 8 чэрвеня, у Лёндане. У зале Беларускага дома сабралася каля двух дзясяткаў сяброў ЗБВБ, сярод іх – некаторыя з найстарэйшых сяброў арганізацыі ды адзін з яе заснавальнікаў, айцец Аляксандр Надсан.

На зьездзе пра сваю адстаўку з пасады старшыні заявіла шматгадовая старшыня Згуртаваньня Лёля Міхалюк, якая пераняла кіраўніцтва арганізацыяй у 1997 г.

На знак пашаны, зьезд надаў спадарыні Міхалюк тытул Ганаровай старшыні ЗБВБ.

У сваёй прамове новы старшыня Мікола Пачкаеў запэўніў, што будзе пільна захоўваць прынцыпы, на якіх Згуртаваньне была заснаванае ў 1946 годзе.

Мікалай Пачкаеў нарадзіўся ў 1973 г. у Менску. У 1997—1998 вучыўся ва ўнівэрсытэце Кэмбрыджа. У Вялікабрытаніі жыве стала ад 2000 г.

яс/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт