Logo Polskiego Radia
Print

У Будслаў — на ровары

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.06.2013 10:00
Распачаўся запіс на 10-ю роварную пілігрымку зь Менска ў Будслаў

/

3 ліпеня зь Менска ў Будслаў вырушыць 10-я роварная пілігрымка. Ад’езд заплянаваны пасьля сьвятой Імшы, якая адбудзецца ў 9.00 у парафіі Свв. Сымона й Алены (Чырвоны касьцёл).

«Роварная пілігрымка — гэта ня толькі падрыхтоўка да сустрэчы з Маці Божай Будслаўскай, але й знаёмства з маляўнічай беларускай прыродай, — распавядае адна з арганізатараў пілігрымкі Натальля Марозава. — Вельмі раю тым, хто яшчэ вагаецца, паспрабаваць гэты від пілігрымкі».

Паводле слоў Наталлі, у розныя гады ў пілігрымцы ўдзельнічалі людзі самых розных узростаў і колькасьці. Штогод пілігрымку суправаджае таксама сьвятар. Узрост пілігрымаў - ад 14 да 60 гадоў.

Запісацца на 10-ю пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай на роварах, а таксама ўдакладніць падрабязнасьці пілігрымкі можна ў закрыстыі Чырвонага касьцёла або па тэлефонах, якія знаходзяцца на сайце catholic.by.

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт