Logo Polskiego Radia
Print

12 прыватных мэдцэнтраў пазбаўленыя ліцэнзіі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 19.06.2013 10:33
Пра гэта сёньня заявіў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.

Пасьля праверкі дзейнасьці 260 мэдыцынскіх цэнтраў, 12 былі пазбаўленыя ліцэнзіі – заявіў сёньня міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.

У прыватнасьці, удакладніў міністр, у пазбаўленых ліцэнзіі мэдцэнтрах было выяўлена неадпаведнасьць шэрагу патрабаваньняў, у тым ліку выкарыстоўвалася састарэлае мэдыцынскае абсталяваньне, меліся іншыя парушэньні. "Гэта значыць, тыя парушэнні, якія могуць адбіцца на здароўе і жыцця людзей", - удакладніў В.Жарко.

Ён праінфармаваў, што праверка закранула ўсіх відаў мэдыцынскай дзейнасьці - хірургія, гінэкалёгія, стаматалёгія й іншых.

Масавая праверка прыватных мэдцэнтраў пачалася ў Беларусі пасьля трагічнага выпадку, які адбыўся з пацыенткай сталічнага МЦ "Экамэдсэрвіс" Юліяй Кубаравай - пасьля плястычнай апэрацыі па карэкцыі формы носа яна не прыйшла ў прытомнасьць, праз чатыры тыдні пацыентка памерла.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт