Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 250 аўтамабіляў сабралося ў пункце пропуску "Новая Гута"

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.07.2013 10:31
Расейцы аддаюць перавагу адпраўляцца на ўкраінскі поўдзень беларускімі дарогамі.
Фота: rian.com.uaФота: rian.com.ua

У пункце пропуску "Новая Гута" беларуска-ўкраінскага ўчастка дзяржаўнай мяжы сабралася больш за 250 аўтамабіляў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскай памежнай групы.

Прыкметны рост транспартнага патоку ва ўкраінскім кірунку тлумачыцца пачаткам масавага сэзона адпачынкаў. На дадзены момант назапашаная чаргу пераважна складаецца з аўтамабіляў з расейскімі нумарамі. Гэта тлумачыцца тым, што расейцы аддаюць перавагу адпраўляцца на ўкраінскі поўдзень беларускімі дарогамі, карыстаючыся пры гэтым навігатарамі.

Для таго, што пазьбегнуць шматгадзіннага чаканьня, памежнікі рэкамэндуюць кіроўцам перасякаць мяжу ў менш загружаных пунктах пропуску "Весялоўка" й "Камарын". Жыхары цэнтральных і паўночных рэгіёнаў Беларусі, акрамя таго, могуць скарыстацца пунктамі пропуску мазырскага напрамка: "Новая Рудня", "Аляксандраўка" і "Глушкавічы". А жыхарам Гомеля й Гомельскага раёна даступныя таксама спрошчаныя пункты пропуску "Паддабранка", "Глыбоцкае", "Андрэеўка".

дг/Белта

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт